Усе навіны

«Бенфіка» абвясціла аб падпісанні ўкраінца Трубіна

10 жніўня, 20:46

Брамнік зборнай Украіны Анатоль Трубін афіцыйна стаў гульцом «Бенфікі». Бакі падпісалі кантракт на 5 год.

Аб фінансавых дэталях здзелкі не паведамляецца, але паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, сума трансферу – 10 мільёнаў еўра фіксаванай цаной, яшчэ адзін мільён прадугледжаны ў выглядзе бонусаў. Акрамя таго, «гарнякі» атрымаюць 40% ад наступнага продажу.

Фота: твітэр «Бенфікі»

«Шахцёр» таксама паведаміў аб трансферы, падзякаваўшы ўжо былому гульцу: «Шахцёр» дзякуе Анатолю за гады, праведзеныя ў клубе, за высокі прафесіяналізм, яркую і надзейную игру, уклад у перамогі каманды. Жадаем поспехаў і вялікіх дасягненняў у далейшай футбольнай кар'еры і ўсяго найлепшага!».

У складзе данецкага клуба Трубін правёў 94 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх прапусціў 94 галы. У 39 гульнях Анатолю ўдалося захаваць вароты «сухімі». З гарнякамі 22-гадовы варатар тройчы стаў чэмпіёнам Украіны, а таксама выйграў Суперкубак.