Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: галы Барадзіна і Соўпеля не выратавалі «Кайсар» ад паразы «Ардабасы» Сяднёва, гол Бярозкіна за «Кызыл-Жар» зрабіў унёсак у нічыю з «Шахцёрам»

13 жніўня, 20:22

12-13 жніўня прайшлі матчы 19-га тура чэмпіянату Казахстана.

12 жніўня

«Акжэтпес» абыграў «Жэтысу» Паўла Назаранкі (2:1). Назаранка выйшаў на поле ў стартавым складзе, на 40-й хвіліне атрымаў жоўтую картку, быў заменены на 65-й хвіліне.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага і гульцоў Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава перамог «Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка (1:0). Беларусы «Атырау» і Чарняк адгулялі матч цалкам, Плотнікаў не патрапіў у заяўку.

13 жніўня

«Кызыл-Жар» беларусаў Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава згуляў унічыю з «Шахцёрам» (1:1). Бярозкін вызначыўся голам на 34-й хвіліне, Сцяпанаў адгуляў матч цалкам, Навумаў усю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Табол» Паўла Забеліна саступіў «Кайрату» (1:2). Беларус правёў на полі ўсю гульню.

«Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко і «Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага згулялі ўнічыю (1:1). Бяссмертны адгуляў матч цалкам, Зямко ўсю гульню правёў на лаўцы запасных, Салавей не патрапіў у заяўку.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля саступіў «Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (2:3). Барадзін і Соўпель адзначыліся галамі на 66-й і 75-й хвілінах адпаведна, Садоўскі ўсю гульню правёў на полі.

Чэмпіянат Казахстана

19-ы тур

12 жніўня

«Акжэтпес» – «Жэтысу» – 2:1

Галы: 1:0 – Малдакараеў (23), 2:0 – Жумат (61), 2:1 – Бакаёка (78).

«Атырау» – «Каспій» – 1:0

Гол: 1:0 – Казлоў (21).

13 жніўня

«Кызыл-Жар» – «Шахцёр» – 1:1

Галы: 0:1 – Свірыдаў (8), 1:1 – Бярозкін (34).

«Кайрат» – «Табол» – 2:1

Галы: 1:0 – Шушаначоў (5), 1:1 – Іліч (12), 2:1 – Швыраў (43).

«Аксу» – «Актабэ» – 1:1

Галы: 0:1 – Н'янгба (36), 1:1 – Караман (57).

«Кайсар» – «Ардабасы» – 2:3

Галы: 0:1 – Малы (14), 0:2 – Макаранка (40), 1:1 – Барадзін (66), 1:3 – Тагыберген (71), 2:3 – Соўпель (75).