Усе навіны

Зіеш праваліў медагляд у «Галатасараі»

16 жніўня, 23:46

Вінгер «Чэлсі» Хакім Зіеш праваліў медагляд перад трансферам у «Галатасарай», паведамляе журналіст Вілфрэд Генэ.

30-гадовы мараканец ужо другі раз не прайшоў тэсты ў новым клубе гэтым летам — раней так сарваўся яго пераход у «Аль-Наср».

Пакуль невядома, якім будзе рашэньне турэцкай каманды.

«Чэлсі» набыў гульца за 40 млн еўра ў «Аякса» у ліпені 2020 года. З гэтага часу 30-гадовы футбаліст забіў 14 галоў і аддаў 13 выніковых перадач у 107 матчах. Статыстыка тут.