Усе навіны

Лукаку ўзгадніў умовы кантракту з «Ювентусам»

17 жніўня, 12:30

У найбліжэйшыя дні адбудзецца новы раунд перамоваў паміж «Чэлсі» і «Ювентусам» па трансферу нападаючага «сініх» Рамелу Лукаку.

Усё залежыць ад таго, ці дамовяцца паміж сабой клубы. Раней «Чэлсі» ад абмену Лукаку на Душана Улаховіча – зараз вядуцца перамовы пра звычайны трансфер.

Нікола Скір паведамляе, што Рамелу мае дамоўленасць з «Ювентусам» па ўмовах кантракту – зарплата 10 мільёнаў еўра ў год, пагадненне разлічана да 2026 з опцыяй падаўжэння яшчэ на год.

Нагадаем, фанаты «Ювентуса» рашуча выступаюць супраць магчымага падпісання Лукаку. Бельгійца зараз не хочуць бачыць ні ў Турыне, ні ў Мілане.