Усе навіны

Спалеці ўзначаліў зборную Італіі, кантракт – да лета 2026 года

18 жніўня, 21:45

Федэрацыя футбола Італіі абвясціла, што новым трэнерам нацыянальнай зборнай стаў Лучана Спалеці.

64-гадовы спецыяліст пачне выкананне сваіх абавязкаў з 1 верасня.

Як паведамлялася, кантракт Спалеці са зборнай Італіі будзе разлічаны да лета 2026 года. Зарплата – 3 мільёны еўра за сезон.

Па выніках мінулага сезона Спалеці скасаваў кантракт з «Напалі» і пакінуў каманду.

Папярэднім трэнерам зборнай Італіі быў Раберта Манчыні.