Усе навіны

Станіслаў Драгун: «БАТЭ катастрафічна не хапае вопытных футбалістаў, якія маглі б прыўнесці атмасферу, дух чэмпіёнства»

18 жніўня, 22:40
4

Былы паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем пра тое, чаго зараз не хапае камандзе.

– Напэўна, [не хапае] вопытных футбалістаў, усё ж такі, якія маглі б прыўнесці вось гэтую атмасферу, гэты дух чэмпіёнства. Паверце, гэта нямала значыць. Людзі, якія ўмеюць выйграваць матчы. Не якія добра гуляюць, а вось менавіта хто ўмее выйграваць матч. Іх зараз катастрафічна не хапае ў гэтым складзе.

– Калі б ты цяпер быў у камандзе, ты хоць неяк мог бы ёй дапамагчы?

– Гэта ўсё ўмоўны лад – дапамог, не дапамог бы... Ну, скажам, тое, што я бачыў на полі, калі яны лаюцца, б'юцца, такога дакладна б не было. Для мяне гэта too much. Гэта проста ганьба. Так не павінны паводзіць сябе ўвогуле футбалісты.

Таму я патэлефанаваў і Андрэю Анатольевічу [Капскаму], выказаў сваё меркаванне, бо трэба разбірацца неяк. Што гэта такое адбываецца, калі махаюць рукамі? Добра б гэта адзін выпадак быў, але гэта ж не аднойчы ўзнікала. Гэтага б сапраўды не было. А па выніках я не думаю, што надта нешта памянялася, будзь я на полі, – сказаў Драгун.

Паказаць яшчэ 4