Усе навіны

«Рома», якая гэтым летам кантактавала з дзесяццю форвардамі, хацела арандаваць Лукаку, але «Чэлсі» цікавіць толькі продаж

19 жніўня, 12:43

Нападаючы «Чэлсі» Рамэлу Лукаку мог працягнуць кар'еру ў «Роме», паведамляе ASRomaLive са спасылкай на Sky Sport.

Паводле інфармацыі, рымляне кантактавалі з лонданцамі па арэндзе бельгійца, але «Чэлсі» хоча аформіць паўнавартасны продаж Лукаку.

«Рома» кантактавала з дзесяццю нападнікамі з пачатку трансфернай кампаніі: ад Скамакі да Мараты, уключаючы Арнаўтовіча, Абеля Руіса, Сапату ды іншых. Прыярытэтнай мэтай быў Марата, на гэты конт была сустрэча ў Рыме. Была таксама спроба арандаваць Лукаку, але «Чэлсі» такая форма трансферу не задавальняе», – паведаміў журналіст Анджэла Манджантэ.

Мінулы сезон Лукаку правёў на правах арэнды за «Інтэр», дзе забіў 14 галоў і аддаў 7 асістаў у 37 матчах.