Усе навіны

Шкурын у старце «Сталі» на матч супраць «Ракава»

19 жніўня, 17:47

Беларускі нападаючы Ілля Шкурын выйдзе ў стартавым складзе «Сталі» Мялец на матч 5-га тура чэмпіянату Польшчы супраць «Ракава» Чэнстахова.

У бягучым сезоне ў актыве ў форварда 4 згуляныя матчы, адзін забіты мяч і адна галявая перадача.

«Сталь» пасля 4 тураў мае 5 ачкоў і займае 10-е месца. У «Ракава» 4 ачкі і матч у запасе.

Нагадаем, Шкурын выступаў за «Ракаў» у сезоне 2021/22. Тады беларускі форвард правёў за клуб з Чэнстаховы дзве гульні і дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся.