Усе навіны

Іспанія перамагла Англію ў фінале чэмпіянату свету сярод жанчын

20 жніўня, 15:30

У фінале чэмпіянату свету па футболе сярод жанчын зборная Іспаніі выйграла каманду Англіі (1:0).

Адзіны гол на 29-й хвіліне забіла Вольга Кармона. Іспанкі маглі павялічыць перавагу, але на 70-й хвіліне Джэніфер Эрмоса не рэалізавала пенальці. Яе ўдар узяла галкіперка Мэры Эрпс.

Іспанія ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграла жаночы чэмпіянат свету. Турнір праходзіў з 20 ліпеня па 20 жніўня ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Чэмпіянат свету сярод жанчын

Фінал

Іспанія – Англія – 1:0

Гол: 1:0 – Кармона (29).

Незабіты пенальці: Эрмоса (70).