Усе навіны

«Ман Сіці» разглядае падпісанне Матэвуша Нунеша з «Вулверхэмптана» пасля зрыву трансферу Пакета

23 жніўня, 22:59

Паўабаронца «Вулвергемптана» Матэўш Нунеш знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Манчэстэр Сіці», паведамляе The Athletic.

«Гараджане» разглядаюць магчымасць падпісаць футбаліста, паколькі трансфер Лукаса Пакета з «Вест Хэма» сарваўся, а Кевін дэ Бруйнэ атрымаў траўму.

Матэўш Нунеш – не адзіны кандыдат «Сіці» на гэтую пазіцыю, але сярод фаварытаў. Яшчэ адзін варыянт – Эберэчы Эзэ з «Крыстал Пэлас».

Фінансавае становішча «Вулвз» можа знізіць супраціў клуба трансферу Матэўша Нунеша, паколькі вялікія сродкі могуць вырашыць некалькі праблем клуба.

Матэўш Нунеш гуляў за «Эштарыл» і «Спортынг», з якога перайшоў у «Вулвз» за 45 млн еўра летам 2022 года і ўстанавіў клубны рэкорд. У складзе «ваўкоў» забіў 1 гол і зрабіў 1 асіст у 41 матчы.