Усе навіны

Прэзідэнт «Атлетыка»: «Жоау Фелікс не хоча гуляць за клуб. Але ці хочуць яго іншыя каманды, гэта ўжо іншае пытанне»

24 жніўня, 21:23

Прэзідэнт «Атлетыка» Энрыке Серэса пракаментаваў будучыню нападніка Жаау Фелікса ў клубе.

«Зразумела, што Жоау Фелікс не хоча гуляць за «Атлетыка». Але ці хочуць яго іншыя каманды, гэта ўжо іншае пытанне», – прыводзіць словы Серэса Фабрыцыа Рамана са спасылкай на JugoneslaSexta.

Раней была інфармацыя, што «Атлетыка» выключыў Фелікса са складу каманды. Пры гэтым няма ніякіх шанцаў, што ён застанецца ў клубе на сезон 2023/24.

Сам гулец усё яшчэ спадзяецца і чакае магчымасці перайсці ў «Барселону».

Другую частку мінулага сезону Жоау на правах арэнды адыграў за «Чэлсі», дзе забіў 4 галы ў 20 матчах.