Усе навіны

Брамнік «Энергетыка-БДУ» Кляшчук: «Не пабаюся сказаць, што ў каманды скралі медалі. Вельмі смешна верыць, што нехта «зліваў» матчы»

25 жніўня, 08:28

Варатар «Энергетыка-БДУ» Станіслаў Кляшчук выказаўся пра рашэнне КДК АБФФ пазбавіць «студэнтаў» сярэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі 2022 года.

– У каманды «скралі» заслужаныя медалі?

– Не пабаюся сказаць, што так. Хто б што ні казаў, а верыць у тое, што недзе нехта «зліваў» матчы, мне здаецца, вельмі смешна. І каб за стымуляванне здымалі так шмат ачкоў… Лічу, гэта перабор, – сказаў Кляшчук.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу

«Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.