Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Нам патрэбны як мінімум адзін брамнік і яшчэ адзін атакуючы гулец»

25 жніўня, 09:44

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна распавёў аб планах клуба на трансферным рынку.

«Нам патрэбны прынамсі адзін брамнік. У нас ёсць вельмі таленавітыя маладыя брамнікі, але ім патрэбны час. Таксама нам патрэбен яшчэ адзін атакуючы гулец правільнага прафайла.

«Калі мы зможам падпісаць яшчэ аднаго гульца патрэбнага прафайла, то гэта будзе добра, але сутнасць не ў тым, каб проста падпісаць яшчэ кагосьці. Мы не жадаем тармазіць развіццё некаторых маладых рабят – Броі, Нкунку. Мы ўпарта працуем (на трансферным рынку – заўв.). У гэтых двух напрамках нам, магчыма, патрэбны гульцы.

Трансфернае акно адчынена, клуб працуе. Ходзяць чуткі аб некаторых гульцах – магчыма, праўдзівыя ці не. Мы паведамім, калі нешта адбудзецца», – сказаў Пачэціна.