Усе навіны

«Рома» вядзе перамовы з «Чэлсі» аб арэндзе Лукаку

25 жніўня, 13:02

Форвард «Чэлсі» Рамелу Лукаку можа працягнуць кар’еру ў «Роме», паведамляе The Telegraph.

Рымскі клуб ужо вядзе перамовы з лонданцамі аб арэндзе Лукаку на год.

Раней была інфармацыя, што нападаючы трэніруецца з маладзёжнай камандай U-21 і нават не камуніуваў з галоўным трэнерам Маўрысіа Пачэцiна. Пры гэтым «Чэлсі» не жадаў аддаваць форварда ў арэнду і разглядаў толькі варыянт з продажам.

Аднак пасля таго, як бельгіец вырашыў, што не хоча пераходзіць у «Ювентус», «Чэлсі» прыйшлося перагледзець сваю пазіцыю.

Чакаецца, што Лукаку далучыцца да «Ромы» на правах арэнды на сезон, але ў італьянскага клуба не будзе опцыі выкупу.

Рамэлу застаецца непахісным у тым, што не хоча пераходзіць у Саудаўскую Аравію, куды «Чэлсі» спадзяваўся прадаць яго, раней атрымаўшы выгадную прапанову ад «Аль-Хілаля».

Мінулы сезон Лукаку правёў на правах арэнды за «Інтэр», дзе забіў 14 галоў і аддаў 7 асістаў у 37 матчах. Статыстыка 30-гадовага нападаючага тут.