Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Джэксан мае велізарны патэнцыял, каб стаць адным з найлепшых нападаючых»

26 жніўня, 12:54

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна выказаўся пра форварда каманды Нікаласа Джэксана, які ва ўчорашнім матчы 3-га тура АПЛ супраць «Лутана» (3:0) вызначыўся голам.

«Нікалас Джэксан мае вялізны патэнцыял, каб стаць адным з найлепшых нападаючых. Такіх гульцоў, як ён, цяжка знайсці.

Яго працоўная этыка ўражвае. У яго ёсць патэнцыял стаць вялікім нападаючым, але яму патрэбны час і прастора для развіцця.

Яго якасці проста фантастычныя», – сказаў Пачэціна.

Нагадаем, футбаліст быў набыты ў «Віллярэала» за 37 мільёнаў еўра.