Усе навіны

Хаткевіч і Навумаў увайшлі ў зборную тура чэмпіянату Казахстана

28 жніўня, 20:46

Беларускія футбалісты Ягор Хаткевіч і Мікіта Навумаў увайшлі ў сімвалічную зборную чэмпіянату Казахстана па версіі sports.kz.

Хаткевіч выступае за «Атырау», а Навумаў за «Кызыл-Жар».

У сёлетнім сезоне Хаткевіч правёў 21 паядынак і прапусціў 26 мячоў. Навумаў выходзіў на поле 17 разоў.

Лепшым трэнерам тура стаў экс-трэнер «Шахцёра», а цяпер галоўнакамандуючы «Табола» Міліч Чурчыч.