Усе навіны

Фаці пагадзіўся на арэнду ў «Тотэнхэме»

30 жніўня, 22:04

Вінгер «Барселоны» Ансу Фаці даў сваю згоду на пераход у «Тотэнхэм» на правах арэнды, паведамляе Mundo Deportivo.

Бацька 20-гадовага футбаліста хацеў працаваць над варыянтам з «Севільяй», аднак сам Фаці паведаміў лонданцам аб жаданні далучыцца да іх.

Зараз «шпорам» трэба ўзгадніць усе дэталі з каталонцамі. Раней была інфармацыя, што «Барса» хоча, каб «Тотэнхэм» плаціў Ансу ўвесь заробак.

Фаці - выхаванец іспанскага клуба. У мінулым сезоне ён забіў 10 галоў і зрабіў 4 асістаў у 51 матчы.