Усе навіны

Раналду пабіў сусветны рэкорд па галах у нацыянальных чэмпіянатах

31 жніўня, 12:31

Крышціяну Раналду вызначыўся дублем у матчы 4-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Шабаба» (4:0). Гэтыя два мячы сталі яго 516-м і 517-м галамі ў нацыянальных чэмпіянатах.

Такім чынам партугалец абышоў Ёзэфа Бікана і Ферэнца Пушкаша, у якіх было па 515 галоў, і стаў новым сусветным рэкардсменам па колькасці мячоў у нацыянальных лігах. Нагадаем, да пераходу ў «Аль-Наср» Раналду забіваў у чэмпіянатах Партугаліі, Англіі, Іспаніі і Італіі.

У Ліянэля Месі зараз 496 галоў. Некалькі дзён таму аргенцінец забіў у сваім першым дэбютным матчы МЛС, але гэта не нацыянальны чэмпіянат – у ім выступаюць каманды са ЗША і Канады.