Усе навіны

Гутар пасля вяртання ў БАТЭ: «Заўзятарам хочацца пажадаць, каб яны і ў цяжкія хвіліны заўсёды падтрымлівалі наш клуб»

1 верасня, 19:11
1

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар падзяліўся меркаваннем пра вяртанне ў БАТЭ.

– Перад пачаткам сезона-2008 у БАТЭ было тры варатары: Верамко, Панкратаў і я. Тады Панкратаў сышоў у мiнскае «Дынама». Засталіся я і Верамко. Для мяне было важна, што ў мяне паверылі Анатоль Анатольевіч Капскі, Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка і Аляксандр Уладзіміравіч [Фядаровіч].

Заўзятарам хочацца пажадаць, каб яны не толькі ў добрыя, але і цяжкія хвіліны заўсёды былі на нашым баку і падтрымлівалі наш клуб. Бо ў яго вялікая гісторыя, вялікія традыцыі. Гульцы заўсёды выходзяць на поле з думкамі пра перамогу. Будзем імкнуцца разам перамагаць, – сказаў Гутар.