Усе навіны

Вячаславу Глебу плацяць па 200 долараў за гульню ў расійскай аматарскай медыялізе

3 верасня, 22:27

Уладальнік каманды расійскай аматарскай медыялігі GOATS Дзмітрый Гусакоў расказаў, колькі грошай траціць дзеля таго, каб за каманду гуляў экс-нападаючы зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб.

– Мы ні ў чым сабе не адмаўляем, ні на чым не эканомім. Ведаеце, колькі каштуе прывезці на гульню хаця б аднаго беларуса, хаця б вось Вячаслава Глеба? Гэта білеты, гэта пражыванне, плюс 20 [тысяч расійскіх рублёў] за гульню (крыху больш за 200 долараў – Tribuna.com), 20 [тысяч расійскіх рублёў] за перамогу. Яго прывезці каштуе 75 тысяч [расiйскiх] рублёў (каля 780 долараў – Tribuna.com), – сказаў Гусакоў.

Адзначым, у GOATS таксама абяцалі, што за каманду будзе гуляць Аляксандр Глеб, аднак ён усё яшчэ не дэбютаваў у яе складзе.