Усе навіны

БАТЭ не падпішуць план развіцця на сезон-2023. Андрэя Капскага змушаюць перадаць клуб пад кантроль рэжыму

4 верасня, 16:25
3

БАТЭ патрапіў у складаную фінансавую сітуацыю і вымушаны расставацца са сваімі актывамі. План развіцця клубу да гэтага часу не падпісаны і, наколькі вядома «Трыбуне», у 2023 годзе гэтага ўжо не здарыцца.

Так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук паставіў перад клубам умову, выкананне якой дазволіць разлічваць на подпіс пад дакументам: прадаць (а некаторыя крыніцы нават гавораць пра бязвыплатную перадачу) значную частку акцый клуба рэжыму Лукашэнкі.

Андрэй Капскі на гэта ісці не хоча і спрабуе зарабіць саматугам, у тым ліку продажам гульцоў. Трансфер Кудраўца і хуткі пераход Банэ – меры для выратавання.