Усе навіны

Караска перайшоў з «Атлетыка» ў «Аль-Шабаб»

5 верасня, 15:24

«Аль-Шабаб» аб’явіў аб трансферы вінгера «Атлетыка» Янніка Караска.

Кантракт 30-гадовага бельгійца з саудаўскім клубам разлічаны на 3 сезоны.

Раней паведамлялася, што сума трансферу складзе больш за 15 мільёнаў эўра.

Яннік гуляў за «Атлетыка» з ліпеня 2015 года з 2-гадовым перапынкам на выступы за кітайскі «Далянь Про».

У мінулым сезоне ён правёў за мадрыдцаў 48 матчаў, адзначыўшыся 11 галамі і 4 асістамі. У цяперашняй кампаніі на ліку футбаліста 1 выніковая перадача ў 3 гульнях.

«Аль-Шабаб» пасля пяці тураў ідзе перадапошнім у турнірнай табліцы.