Все новости

DMedia на «Барысаў-Арэне» згуляе з камандай фанатаў «Спартака» з расiйскай аматарскай медыялігі

7 верасня, 17:44

DMedia правядзе таварыскі матч з камандай фанатаў «Спартака» з расiйскай аматарскай медыялігі «Народная каманда».

Сустрэча адбудзецца 16 верасня на «Барысаў-Арэне». Пазней у той жа дзень на гэтым стадыёне пройдзе гульня расійскай аматарскай медыялігi «Амкал» – «Сахалінец».

Нагадаем, DMedia – афiцыйны партнёр мiнскага «Дынама». Каманда з беларускiх экс-футбалiстаў i блогераў, створаная з рэжымнай падтрымкай, планавала гуляць у расiйскай аматарскай медыялiзе, але не прайшла квалiфiкацыю.