Усе навіны

Родры, Мітома, Мэдысан і яшчэ 3 футбалісты прэтэндуюць на ўзнагароду «Гульца месяца» АПЛ па выніках жніўня

7 верасня, 17:48

Англійская Прэм'ер-ліга абвясціла імёны 6-х футбалістаў, якія прэтэндуюць на ўзнагароду «Гульца месяца» па выніках жніўня.

Гэта нападаючы «Нотынгем Форэст» Тайва Аванійі (3 галы ў 3 матчах), нападаючы «Вест Хэма» Джэрод Боўэн (2 галы і 1 рэзультатыўная перадача ў 3 матчах), паўабаронца «Тотэнхэма» Джэймс Мэдысан (1 гол і 2 рэзультатыўныя перадачы матчах), паўабаронца «Брэнтфорда» Брыян Мбэма (3 галы ў 3 матчах), паўабаронца «Брайтана» Каору Мітома (1 гол і 2 рэзультатыўныя перадачы ў 3 матчах) і паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры (2 галы і 1 рэзультатыўная перадача ў 3 матчах).

Аддаць свой голас можна тут.