Усе навіны

Найлепшы снайпер БАТЭ Грамыка на праглядзе ў маскоўскім «Тарпеда» з расійскага Д2 (Ільеў)

8 верасня, 16:45

Беларускі паўабаронца БАТЭ Валерый Грамыка знаходзіцца на праглядзе ў маскоўскім «Тарпеда» (Д2, Расія). Аб гэтым у сваім тэлеграм-канале паведаміў журналіст Сяргей Ільеў.

Грамыка з'яўляецца найлепшым снайперам БАТЭ ў гэтым сезоне. У 29 матчах ён забіў 11 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.

У складзе «Тарпеда» выступаюць беларусы Раман Юзапчук і Глеб Шаўчэнка.

У мінулым сезоне каманда са сталіцы Расіі пакінула РПЛ.

Пасля 8 тураў расійскага Д2 займае 11-е месца.