Усе навіны

Вераці сёння да паўночы прыбудзе ў Доху, заўтра – пройдзе медагляд, пасля чаго падпіша кантракт з «Аль-Арабі»

11 верасня, 23:05

Паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці становіцца ўсё бліжэй да пераходу ў катарскі «Аль-Арабі».

Паводле інфармацыі інсайдара Фабрыцыа Рамана, 30-гадовы італьянец сёння, 11 верасня, да поўначы прыляціць у Доху. Заўтра, у другой палове дня, на Вераці чакае праходжанне медагляду. Пасля гэтага ён адразу падпіша кантракт з «Аль-Арабі».

«ПСЖ» атрымае за трансфер свайго гульца 45 мільёнаў еўра.

Вераці гуляе за «ПСЖ» з 2012 года. За гэты час ён правёў 438 матчаў, у якіх забіў 11 мячоў і аддаў 56 асістаў.