Усе навіны

Людас Румбуціс: «Алос яшчэ не разабраўся, хто якія пазіцыі павінен займаць»

14 верасня, 09:42

Беларускі спецыяліст Людас Румбуціс падзяліўся меркаваннем пра матчы зборнай Беларусі.

– У вас не склалася ўражання, што супраць Ізраіля ў беларусаў было нават больш шанцаў перамагчы, чым у гульні з Андорай?

– Так-так, сто працэнтаў. У Тэль-Авіве каманда мела, сама меней, чатыры-пяць галявых момантаў. Парачка ў Марозава, маглі вызначыцца Пячэнін, Бачароў, які біў працоўнай левай, але мяч сышоў вышэй брамы. У нас былі рэальныя шанцы. З Андорай такіх не было.

Ужо казаў: відаць, трэнер яшчэ не разабраўся, хто якія пазіцыі павінен займаць. Але паказальна, што ў стартавым складзе на другі матч з'явіліся чатыры новыя футбалісты. Гэтую гульню можна занесці ў актыў, асабліва першы тайм. У другім было цяжкавата. Спякота, была нават паўза на вадапой. Плюс падтрымка трыбун. Усё ж такі Ізраіль нас даціснуў, на жаль.

– У канцоўцы тэль-авівскага матчу ўзнікла пачуццё, што беларусы пагадзіліся на нічыю. Хаця ў турнірным плане ім патрэбна была перамога. Ды і Алос казаў, што пакуль ёсць шанцы, трэба змагацца за выхад з гурта да апошняга.

– Дык Алос – не кіношны Хатабыч, які перасоўваў вароты туды, куды ляцеў мяч. Іспанец толькі пачаў працу са зборнай. Псіхалогію футбалістаў пераламаць вельмі складана. Усе нашы зборныя абвыклі першапачаткова гуляць ад абароны.

Ды і не сказаў бы, што беларусы хацелі захаваць нічыю. У такім выпадку Марозаў не ўцёк бы на апошніх хвілінах забіваць, а стаяў бы ля сваёй штрафной.

– Якая версія зборнай Беларусі вам спадабалася больш Кандрацьева ці Алоса?

– Мне падабаецца тая версія, якая прыносіць вынік. У абедзвюх гэтых сустрэчах яго не было. А тое, што мы часам прыгожа гуляем… Самае прыгожае ў футболе – лiк на табло. З цягам часу мала каго цікавіць, як беларусы гулялі ў пераможным матчы з Францыяй, затое ўсе памятаюць лік, – сказаў Румбуціс.