Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Не хачу, каб Япрынцаў займаўся БАТЭ. Япрынцаў – гэта Чыж, гэта «Дынама» Мiнск»

14 верасня, 14:55
1

Беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем аб магчымым пераходзе БАТЭ да экс-саўладальніка мінскага «Дынама» Уладзіміра Япрынцава.

Раней паведамлялася, што Андрэя Капскага прымушаюць прадаць клуб.

Нагадаем, Япрынцаў цесна звязаны з тытульным спонсарам БАТЭ букмекерскай кампаніяй Fonbet.

– Не ведаю з нагоды таго, што Япрынцаў прыйдзе ў БАТЭ – пакажа час. Мне дакладна не хацелася б, каб Япрынцаў займаўся гэтым клубам. Назва БАТЭ ніяк не асацыіруецца, не лічыцца з прозвішчам Япрынцаў.

Так ён ужо хоча быць публічным, так хоча быць у футболе. Не ведаю чаму. Япрынцаў – гэта Чыж, гэта «Дынама» Мiнск. Футбол – гэта не толькі тое, што звязана з дзяржавай. Я на месцы Андрэя [Капскага] праект закрыў бы, – сказаў Ісаеў.