Усе навіны

Матч расійскай аматарскай медыялігі ў Барысаве наведалі 11782 гледачы – больш, чым любую гульню ЧБ-2023

16 верасня, 21:42
1

Паводле інфармацыі расійскай аматарскай медыялігі, вынесены на «Барысаў-Арэну» матч турніру паміж расійскімі камандамі «Амкал» і «Сахалінец» наведалі 11782 чалавекі.

Да матчу заяўлялася, што на гульню былі прададзеныя ўсе 13126 квіткоў. У яе трансляцыі было заўважна, што на стадыёне ёсць вольныя месцы, а гледачамі сустрэчы выступаюць у асноўным людзі школьнага ўзросту.

Пасля фінальнага свістка на полі прарваліся дзясяткі дзяцей і падлеткаў. Паводле заявы «Сахалінца», з-за гэтага гульцы каманды не змаглі падысці да трыбунаў.

Нагадаем, што, згодна з пратаколамi АБФФ, самым наведваемым у ЧБ-2023 стаў матч 7-га тура «Дынама» Мiнск – «Шахцёр» 7 траўня, на які нібыта прыйшлі 10910 чалавек.