Усе навіны

Кампуш летам заблакаваў трансфер Белінгема ў «ПСЖ»

17 верасня, 16:00

У пачатку летняй трансфернай кампаніі спартыўны дарадца «ПСЖ» Луіш Кампуш выключыў магчымасць падпісання Джуда Белінгема.

Як паведамляе PSG Talk са спасылкай на Le Parisien, партугальскі спецыяліст кіраваўся тым, што ў «ПСЖ» ужо ёсць гулец, які адпавядае ўзроўню навічка «Рэала» – 17-гадовы выхаванец клубнай акадэміі Уорэн Заір-Эмеры.

У мінулым сезоне юны паўабаронца стаў самым маладым у гісторыі «ПСЖ» гульцом, які выйшаў у стартавым складзе каманды. У новай кампаніі Заір-Эмеры згуляў ва ўсіх матчах «ПСЖ» з першых хвілін. На яго рахунку 1 асіст.

Белінгем стаў другім пасля Крышціяну Раналду навічком «Рэала», якому ўдалося адзначыцца голам у сваіх першых чатырох матчах у складзе «галактыкас». Сёння вечарам англічанін можа падоўжыць сваю галявую серыю да 5 матчаў – «Рэал» дома згуляе з «Рэалам Сасьедадам».