Усе навіны

У сетцы з'явіліся фатаграфіі афіцыйнага мяча Еўра-2024

18 верасня, 15:26

Партал Footy Headlines апублікаваў фатаграфіі афіцыйнага мяча Еўра-2024.

Яго стварыла кампанія Adidas. Мяч пераважна белага колеру з трохкутнымі ўзорамі чорнага, жоўтага, чырвонага і зялёнага колеру. Лагатып Еўра-2024 і Adidas маюць сіні колер.

Структура панэляў такая ж, як у мяча ЧС-2022, ён пакрыты рознымі западзінамі.

Еўра-2024 будзе праведзены з 14 чэрвеня да 14 ліпеня 2024 года ў Германіі.