Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Калі ў Капскага няма ўласных крыніц даходу, то БАТЭ трэба перадаць тым, у каго ёсць выхад на дзяржпадтрымку»

18 верасня, 17:24
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў інфармацыю пра магчымую змену ўладальніка БАТЭ.

– Персона Уладзіміра Япрынцава зноў тут, як і год таму, прысутнічае. Ён гатовы кіраваць футбольным клубам БАТЭ. Калі гэтыя чуткі зноў аднавіліся, а год таму мы іх актыўна абмяркоўвалі, то, мусіць, гэта непазбежна.

Што жадаецца сказаць у гэтай гісторыі. Тут, мусіць, пытанне такое. Як жа гэта адбываецца? Па-мойму, Валерый Ісаеў казаў, што чалавек са структуры мінскага «Дынама», а раней Уладзімір Япрынцаў быў памагатым Юрыя Чыжа, зараз заходзіць у футбольны клуб БАТЭ. Ну вось, калі абстрагавацца. Футбалісты ж клубы мяняюць. Трэнеры клубы мяняюць. І ў Еўропе клубы прадаюцца і набываюцца. Так што ў гэтым плане механічна нічога супер страшнага не адбываецца. Ідэалагічна ці ментальна, вядома, гэта будзе заход цэлай эпохі. Цэлай імперыі. Таму што прыйдуць новыя кіраванцы. Прыйдуць новыя першыя асобы. Прыйдуць новыя менеджары, якія захочуць на Барысаў у арэне пад брэндам футбольнага клуба БАТЭ нешта выбудоўваць сваё. Але проста ўсе перадумовы да гэтага ёсць.

Да гэтага часу, напэўна, не падпісаны ўказ пра дзяржпадтрымку БАТЭ. А гэта значыць, што грошай робіцца менш. Усе гэтыя імклівыя продажы. Тое, што прапануюць 100 тысяч, 150, 200. Бане не ўдалося прадаць. Гэта ўсё для таго, каб кампенсаваць тыя даўгі, якія ў БАТЭ ўтварыліся. Памятайце, перад стартам еўракубкаў я казаў, што [у БАТЭ даўгоў на] каля паўтара мільёна долараў. Мяне потым папраўлялі, што паўтара мільёна беларускіх рублёў. Я ўсё ж схіляюся да таго, што долараў. Бо ў еўракубках зароблена. І гэта прыйдзе зімой. Калі верыць інсайдам Улада Татура. У прыватнасці, БАТЭ прасіў пазыкі ў АБФФ на 700 тысяч долараў. То бок, гэта ўсё патрэба. І яна ні да чаго добрага не прыводзіць.

Калі няма ўласных крыніц [даходу], а Андрэй Капскі не магнат, не мільярдэр і нават не мільянер, наколькі можна ўявіць, каб укладаць свае [грошы] і ўтрымліваць такім чынам клуб, то ўсё гэта падводзіць да таго, што [БАТЭ] трэба перадаць іншым. У каго ёсць выйсце туды, дзе дадуць грошай. Грошай дзяржаўных. І далей можна будзе кіраваць. Такая проза жыцця, – сказаў Хадасевіч.