Усе навіны

Анана пасля 3:4 ад «Баварыі»: «Гэта была адна з маіх найгоршых гульняў»

21 верасня, 10:40

Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Андрэ Анана пракаментаваў паражэнне ад «Баварыі» ў стартавым туры групавога этапа Лігі чэмпіёнаў (3:4).

«Гэта складана. Мы пачалі вельмі добра. Пасля маёй памылкі мы страцілі кантроль над гульнёй. Гэта складаная сітуацыя для нас, для мяне.

З-за гэтай памылкі каманда прайграла. Я мушу на гэтым вучыцца і быць моцным. Я рады, што ў канцоўцы матча каманда вярнулася ў гульню.

Мне трэба шмат чаго даказаць. Мой старт у Манчэстэры быў не такім удалым, не такім, якім я хацеў бы. Гэта была адна з маіх найгоршых гульняў. Але ў нас вялікія амбіцыі.

Гэты цяжкі час. Мы павінны быць разам і ўпарта працаваць», – сказаў Анана ў каментары TNT Sports.