Усе навіны

Санэ – пра 4:3 з «Манчэстэр Юнайтэд»: «Гульня была крыху шалёнай»

21 верасня, 11:20

Нападаючы «Баварыі» Лерой Санэ пракаментаваў перамогу каманды над «Манчэстэр Юнайтэд» (4:3) у 1-м туры Лігі чэмпіёнаў.

«Вельмі рады, што выйгралі першы матч Лігі чэмпіёнаў у гэтым сезоне і здабылі першыя тры ачкі. Гульня была крыху шалёнай. Заўзятарам, мусіць, было весела, улічваючы колькасць галоў.

Мы згулялі цудоўна, але пры гэтым трэба дапускаць менш калектыўных памылак. Сёння іх было зашмат.

Пры ліку 2:0 трэба гуляць крыху спакайней, каб кантраляваць матчы», – сказаў Сане.

27-гадовы вінгер зборнай Германіі быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.

Менавіта дзякуючы яму мюнхенцы адкрылі лік на 28-й хвіліне.