Усе навіны

«Тотэнхэм» вядзе перамовы з Сонам пра новы кантракт

21 верасня, 19:25

«Тотэнхэм» хоча заключыць новае доўгатэрміновае пагадненне з капітанам каманды Сон Хын Мінам, паведамляе 90min са спасылкай на свае крыніцы ў клубе.

Дзеючы кантракт 31-гадовага карэйца з «Тотэнхэмам» разлічаны да канца сезона 2024/25, але лонданскі клуб хоча загадзя дамовіцца пра пралангацыі пагаднення. Чакаецца, што перамовы паміж Сонам і кіраўніцтвам «шпор» завершацца бліжэй да Калядаў, але ёсць верагоднасць, што бакі прыйдуць да згоды на працягу бліжэйшых тыдняў.

Нагадаем, летам новы галоўны трэнер «Тотэнхэма» Энджы Пастэкоглу зрабіў Хін Мін Сона капітанам каманды замест Уго Льярыса. У першых пяці матчах новага сезона АПЛ Сон паспеў забіць тры мячы.