Усе навіны

Жааў Фелікс: «У «Атлетыка» я не змог адаптавацца да ідэй клуба і трэнера»

21 верасня, 22:38

Арандаваны ў «Атлетыка» нападаючы «Барселоны» Жааў Фелікс падзяліўся думкамі пра сваю будучыню.

«Для мяне яно залежыць ад таго, як скончыцца сэзон. Пасля гэтага «Барселона» будзе весці перамовы з «Атлетыка», і справа залежыць ад мадрыдскага клуба, ці захочуць яны спрасціць сітуацыю ці не.

Але я ў гэта не ўмешваюся. Я выконваю сваю працу на полі, імкнуся рабіць усё магчымае, каб мяне ў рэшце рэшт захацелі падпісаць.

Мне прыйшлося сыходзіць у «Чэлсі», а цяпер у «Барселону», таму што ў мяне не атрымлівалася там (у «Атлетыка» – Tribuna.com), я не змог адаптавацца да ідэй клуба і трэнера, але я заўсёды стараўся рабіць усё, што мог», – сказаў Фелікс.