Усе навіны

Вячаслаў Глеб: «Беларусь – цудоўная краіна для жыцця. Няважна, што з ёй адбываецца, што будзе адбывацца»

22 верасня, 10:17

Былы нападаючы зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб расказаў пра любоў да Радзімы.

«Я вам скажу сваё меркаванне. Я шмат дзе пагуляў. У розных краінах, сюды-туды. Хтосьці можа сказаць: «А што ты там гуляў?» Добра, пабываў, для тых, якія так думаюць.

Ведаеш, што я зразумеў? Я вельмі люблю Беларусь. І нашых людзей люблю. Але чамусьці нашая нацыя адна з самых зайздросных, якіх я ведаю. Гэта насамрэч так. У нас калі хтосьці ледзь вылучаецца – усё, значыць, ён дрэнны, скраў, яшчэ нейкі там. У нас усе абвыклі быць адной шэрай масай. І каб ніхто не вылучаўся. І пачуццё зайздрасці ў нас вельмі вялікае.

А чаму ў Расіі [такога няма]? Расія – гэта нашы браты славяне. Я на палову рускі, у мяне мама руская. У іх такога там няма. Там ёсць розніца [ў фінансавым дабрабыце ў насельніцтва], але ўсё нармальна. Няма зайздрасці і злосці. А у нас прам ё к л м н.

Але мы разьвіваемся. Беларусь – цудоўная краіна для жыцця. У мяне былі шанцы з'ехаць і жыць за мяжой. У брата тое самае. Але скажу шчыра, для жыцця Беларусь – гэта цудоўная краіна. Я кайфую тут. Няважна, што з ёй адбываецца, што будзе адбывацца. Спадзяюся, усё будзе толькі лепей і лепш станавіцца.

Я не магу сабе ўявіць, што я памяняю сваю Радзіму на нешта яшчэ», – сказаў Глеб.