Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Да чырвонай карткі «Чэлсі» быў лепшай камандай»

24 верасня, 20:05

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў паражэнне ад «Астан Вілы» (0:1) у шостым туры АПЛ.

«Я не засмучаны, я проста расчараваны. Я думаю, што мы былі лепшай камандай да чырвонай карткі (Мало Гюсто – заўв.).

Каманда выклалася, трэба працаваць далей. Гуляць удзесяцёх заўсёды цяжка, але каманда ўпарта працавала.

Нам трэба змяніць сітуацыю. Адзіны спосаб, які я ведаю, – гэта ўпарта працаваць.

Мы ўпэўненыя ў тым, як мы выступаем. Адзінае, чаго нам не хапае, гэта забіць. Калі мы працягнем упарта працаваць, мы зменімся», – сказаў Пачэціна.