Усе навіны

Былы абаронца кіеўскага «Дынама» Папоў: «Пасля пачатку вайны Мілеўскі п'е штодня»

26 верасня, 22:21

Былы абаронца кіеўскага «Дынама» Горан Папоў выказаўся пра алкагалізм былога беларускага і ўкраінскага футбаліста Арцёма Мілеўскага.

– Я чытаў, што Арцём ужо пяць дзён знаходзіцца ў шпіталі. З гэтым дапамагае Ігар Міхайлавіч Суркіс, але я з ім не камунікаваў на гэтую тэму, няёмка пытаць такія рэчы. Мы блізка сябравалі з Арцёмам, бавілі разам час кожны дзень на працягу двух гадоў. Я прачытаў, што Аліеў пытаецца – дзе зараз агент Мілеўскага, дзе яго сябры?

Але Арцёму не дапамаглі нават калі ён зарабляў вялікія грошы.

Я яму казаў штодня – захавай свае грошы, купі 2-3 кватэры ў Кіеве. У яго быў заробак паўтара мільёна за год. На гэтую суму можна было набыць дзве кватэры, арэнда якіх прыносіла б табе даход у 3-4 тысячы долараў. Калі ён быў цвярозы, згаджаўся – Горан, ты правільна кажаш. Але калі выпіваў, яго галава мянялася. Ён сам для сябе быў кепскім.

Калі ў рэстаране гулялі ягоныя сябры, 15-20 чалавек, я заўсёды бачыў, што Мілеўскі не дазваляў нікому плаціць, заўсёды сам зачыняў рахункі. Ён мой сябар і я заўсёды гатовы яму дапамагчы. Але за апошнія 6-8 месяцаў ён зусім згубіўся, прапаў для ўсіх нашых знаёмых. У апошні раз я яго ўбачыў у Румыніі, калі Македонія гуляла з Украінай. Мы знялі відэа для яго канала.

– У яго ўжо былі падобныя праблемы?

– Не. Ён тады выглядаў проста выдатна. Але ў нас ёсць агульны сябар, у якога Мілеўскі бывае праз дзень, і ён расказваў, што пасля пачатку вайны Арцём п’е кожны дзень. Вось літаральна кожны дзень, не перастаючы. Антон казаў, што калі Мілеўскі не пойдзе лячыцца, яму будзе кепска.

Я пытаў Арцёма, чаму ён не з’яжджае з Кіева – ён выразна адказаў, што не хоча, што гуляў там у «Дынама», што нікуды не з’едзе. Пасля я яму пісаў, але ён не адказваў.

– Але ж алкаголь у вашай кампаніі прысутнічаў яшчэ і ў гульнявы час…

– Бывала пасля матчаў. Мы змагаліся з «Шахцёрам», выйгравалі амаль кожны матч. І пасля перамогі можна пайсці ў рэстаран пагуляць. Але адна справа, калі ты пры гэтым трэніруешся кожны дзень, а іншая – калі не займаешся спортам, тады могуць узнікнуць такія праблемы, як у Мілеўскага.

Пакуль мы гулялі, гэта не было вялікай праблемай, гэта не мяшала нам на поле.

Тады складанасці былі ў Аліева, я чуў, што яго закадзіравалі, калі ён гуляў у «Лакаматыве», але потым Аляксандр скончыў кар’еру. Ён таксама піў, але змог аднавіцца.

А потым пачалася вайна.

У плане алкаголю Аліеў аказаўся спакайней Мілеўскага. Арцём разумны і добры чалавек, але ён кепскі сам для сябе. Трэба яго вылечыць. Галоўнае, каб ён не працягваў піць.

Я бачыў яго фота: калі ты праз год пасля завяршэння кар’еры набраў 30 кг, гэта не нармальна. Гэта сур’ёзная праблема. Трэба супакоіцца, працягваць жыць, працаваць. Калі няма працы, ты толькі п’еш і застаешся сам-насам з дрэннымі думкамі.

Алкаголь не вырашае праблему, – сказаў Папоў.