Усе навіны

«ПСЖ» блізкі да падаўжэння кантракту з Заірам-Эмеры

27 верасня, 09:02

Паўабаронца «ПСЖ» Уорэн Заір-Эмеры, верагодна, падпіша новую дамову з клубам, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

У клубе лічаць яго ідэальнай асобай праекту. Новы кантракт з ім вызначылі прыярытэтнай задачай. Цяпер яго разглядаюць як ключавога гульца «ПСЖ». Дзеючае пагадненне - да лета 2025 года.

Заір-Эмер знаходзіцца ў сістэме «ПСЖ» з 2014 года. Ён дэбютаваў за першую каманду ва ўзросце 16 год і 151 дзень. З тых часоў правёў 38 матчаў, забіў 2 галы і зрабіў 1 асіст. Статыстыка 17-гадовага французскага цэнтрхава тут.