Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна пра зімовыя трансферы: «Трэба ўжо пачынаць вызначаць, што нам трэба ў студзені»

29 верасня, 18:23

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна не выключае, што зімой у клубе будуць навічкі.

– Як выглядаюць вашыя варыянты нападаючага без Джэксана? (Нікалас дыскваліфікаваны праз перабор жоўтых картак – Tribuma.com)

– У нас ёсць некалькі варыянтаў гульні з нападаючым і без яго. Варта ацаніць склад пасля гульні з «Брайтанам» (1:0). Паглядзім, як пройдзе аднаўленне футбалістаў, але ў нас ёсць розныя варыянты.

– Забіваць галы – не новая праблема «Чэлсі». Наколькі прыярытэтным з'яўляецца вырашэнне гэтай праблемы ў студзені?

– Добра, што адносіны з уладальнікамі і спартыўнымі дырэктарамі вельмі добрыя. Як я казаў пасля закрыцця трансфернага акна, я павінен больш удзельнічаць у гэтым працэсе, чым зараз. Я павінен удзельнічаць у кожным рашэнні. Я думаю, што нам трэба пачынаць ужо вызначаць, што нам трэба ў студзені.

Футбол вельмі дынамічны, да студзеня ўсё можа змяніцца. Цяпер нам трэба працаваць і спрабаваць аднавіць Нкунку і Арманда Брою, спрабаваць забіваць больш галоў і быць мацнейшымі.

Канешне, паралельна нам трэба працаваць над паляпшэннем каманды, над тым, як мы ацэньваем гатоўнасць каманды да спаборніцтваў. Канешне, мы ўжо пачынаем працаваць, – сказаў Пачэціна.