Усе навіны

Гараўцоў пра Ігнацьева: «Ёсць па-добраму «адмарожаныя» брамнікі. Прапусціў і прапусціў: рухаемся далей»

30 верасня, 14:07

Галоўны трэнер «Гомелю» Андрэй Гараўцоў распавёў пра навічкоў каманды.

– Можа быць, пра кожнага навічка раскажыце? Як яны змаглі ўзмацніць каманду.

– Несумнеўны плюс у вяртанні Рэйманда Адэолы ў тым, што яму не трэба адаптавацца. Ён ведае рускую мову. І гэта вельмі важна. У беларускім чэмпіянаце ён безумоўны топ. Я ўпэўнены, што ён дапаможа нам.

Вівьену, напрыклад, складана да гэтага часу. Відаць, што хлопец перажывае, але ў плане патрабаванняў, ён не зусім разумее, чаго ад яго жадаюць. Рэйманд, па характары карнавальны. З той самай оперы, што Салавей, Будзько.

Адыходзячы ўбок, хацеў бы адзначыць яшчэ аднаго нашага легіянера. Лічу, што ў Джуніёра Эфаге вялізны патэнцыял. Калі ён працягне развівацца, у яго будуць усе шанцы зайграць у якім-небудзь топ-чэмпіянаце.

Сілінскі прыехаў да нас аднекуль з прагляду ў чацвер. А матч з «Нафтанам» быў ужо ў суботу. Мне яшчэ перад матчам патэлефанаваў доктар і сказаў, што Фуркан выйсці не зможа. Я кажу: «Сіля, ты гуляць гатовы?» Ён адказаў сцвярджальна. Правёў усяго адну трэніроўку з камандай, выйшаў на поле і адразу стаў найлепшым гульцом матчу. Вось табе і факты.

Па Сіле ўвогуле асобная гісторыя. Даўным-даўно я яго хацеў перавабіць у «Лакаматыў». Не склалася, але я добра яго ведаю. Па Ігнацьеве – тая ж сітуацыя. Яшчэ зімой адпраўлялі з «Лакаматыва» запыт у БАТЭ па гэтым брамніку, але ён абраў Астравец. Думаю, у першай лізе ён выбіраў месца, бліжэй да дома. Пазнаёміліся ўжо ў Гомелі. Нармальны хлопец.

– Моцна ён перажываў з-за сітуацыі з пенальці ў матчы з «Энергетыкам»?

– Ведаеш, ёсць па-добраму «адмарожаныя» брамнікі. Прапусціў і прапусціў: рухаемся далей. Мусіць, такімі брамнікам і трэба быць. Ты пасядзеў з трэнерам, разабраў памылку і не зацыкліваешся на ёй, – сказаў Гараўцоў.