Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Прынамсі, людзі зараз не змогуць вінаваціць, што я не дапамагаў Лукаку забіваць галы»

2 кастрычніка, 21:34

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью падзяліўся меркаваннямі пра выніковасць Рамэлу Лукаку.

«Прынамсі, людзі цяпер не змогуць вінаваціць мяне, што я не дапамагаў Лукаку забіваць галы. Ён здольны забіваць не толькі ў «Роме», а таксама ў «Манчэстэр Юнайтэд» ці «Інтэры».

Я не той, хто разбурае якасць гульца», – сказаў Маўрынью.

Лукаку ў гэтым сезоне забіў 4 мячы ў 6 матчах за «Рому». Статыстыка 30-гадовага бельгійскага нападаючага тут.