Усе навіны

Цэнтрбек Брэнтвейт блізкі да падаўжэння кантракту з «Эвертанам»

5 кастрычніка, 20:17

Верагодней за ўсё, «Эвертан» падоўжыць пагадненне аб супрацоўніцтве з летнім навічком каманды Джэрэдам Брэнтвейтам.

Пра гэта паведамляе Фабрыцыа Рамана, спасылаючыся на словы галоўнага трэнера «ірысак» Шона Дайча: «Думаю, зараз ужо ўсё блізка (да падаўжэння кантракту - заўв.). Мы ўжо працяглы час вядзем перамовы з ім».

21-гадовы абаронца далучыўся да «Эвертана» ў студзені 2020 года, але пасля таго яго двойчы аддавалі ў арэнду – спачатку ў «Блэкбэрн», а затым у ПСВ. У гэтым сезоне Брэнтвейт правёў 6 матчаў за «Эвертан» ва ўсіх турнірах, у кожным ён адыграў усе 90 хвілін.