Усе навіны

Лукаку забіў пяць мячоў у сямі матчах за «Рому»

6 кастрычніка, 13:33
1

Арандаваны ў «Чэлсі» форвард «Ромы» Рамелу Лукаку вызначыўся забітым мячом у 2-м туры групавога этапа Лігі Еўропы супраць «Сервета» (4:0).

Гэты гол стаў для бельгійца ўжо пятым у сямі згуляных матчах у складзе «ваўкоў». Перад гэтым ён забіваў у вароты «Эмполі», «Шэрыфа», «Тарына» і «Фразіноне».

Лукаку далучыўся да рымлян 31 жніўня. У мінулым сезоне ён адыграў на правах арэнды за «Інтэр», забіўшы 14 галоў і аддаўшы 7 рэзультатыўных перадач у 37 матчах.

Кантракт Ромэла з «Чэлсі» дзейнічае да 2026 года. Падрабязная статыстыка 30-гадовага футбаліста тут.