Усе навіны

Гірасі забіў 13 галоў у 7 стартавых матчах Бундэслігі і пабіў рэкорд Левандоўскі

7 кастрычніка, 22:45

Форвард «Штутгарта» Серу Гірасі вызначыўся хет-трыкам у матчы сёмага тура Бундэслігі супраць «Вольфсбурга» (3:1).

27-гадовы гвінеец стаў першым гульцом, які забіў 13 галоў у 7 стартавых матчах сезона Бундэслігі.

Ён перасягнуў рэкорд Роберта Левандоўскі, які вызначыўся 11 забітымі мячамі за «Баварыю» ў 7 першых гульнях чэмпіянату Германіі ў сезонах 2019/20 і 2020/21.

З 13 галамі ў актыве Гірасі - найлепшы бамбардзір топ-5 ліг Еўропы на дадзены момант.