Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Моцных гульцоў выхоўваюць дзіцячыя трэнеры, у клубах толькі трошкі дадаецца»

9 кастрычніка, 23:59

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў падзяліўся меркаваннем адносна сваіх лепшых падапечных.

– Салавей, Казлоўскі, Барсукоў, Макушынскі, Жумаеў. Усе яны раскрываліся пад вашым кіраўніцтвам. Што скажаце?

– Пачнем з чаго? Выхавалі гэтых хлопцаў іх дзіцячыя трэнеры. Гэта найперш. Нам яны прыходзілі ўжо дастаткова, калі браць тых людзей, якія гуляюць у вышэйшай лізе цяпер, ужо дастаткова складзенымі, шмат што ўмеючымі. Мы да нечага там нешта дабаўлялі сваё, вось і ўсё. А вось гэта, я лічу, няправільна так казаць, што выхавалі ў камандах майстроў. Гэтых хлопцаў выхоўваюць іх трэнеры дзіцячыя. Гэта найперш.

А калі казаць па выніках, то мусіць, ёсць Салавей. Усё ж такі, Андрэй дарос да нацыянальнай зборнай. Мусіць, так. І зараз ён гуляе ў чэмпіянаце Казахстана. Напэўна, ён і Дзяніс Казлоўскі таксама, хлопец сваёй працай заслужыў на 100% тое, што ён зараз гулец вышэйшай лігі.

– На сённяшні дзень са складу цяперашняга «Гомеля» хтосьці гатовы рушыць услед яго прыкладу?

– Я не ведаю. Гэта таксама так некарэктна. Ёсць галоўны трэнер у зборнай і, мусіць, ён выбірае на дадзены момант аптымальныя спалучэнні нейкіх найбольш годных рабят. Тым больш ён быў і на нашых гульнях, шмат ездзіць, шмат глядзіць матчы. Так што тут гэтыя пытанні трэба задаваць да яго, – распавёў Гараўцоў.