Усе навіны

Аляксандр Аліеў: «Мілеўскі папраўляецца. Ігар Суркіс праплаціў яшчэ на 10 дзён наперад за яго рэабілітацыю»

10 кастрычніка, 17:05

Былы паўабаронца кіеўскага «Дынама» Аляксандр Аліеў распавёў пра стан экс-гульца берасцейскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага.

«Толькі што быў у кента. Кент папраўляецца, усё з ім добра. Ён ужо ў стане рэабілітацыі.

Ігар Суркіс праплаціў яшчэ на 10 дзён наперад за яго рэабілітацыю. Так што ён папраўляецца.

Дзякуй яшчэ раз і «Дынама», і, вядома ж, Міхалычу Суркісу.

Так што хутка кент паправіцца, усё з ім будзе добра. Ён-прыгажунчык», - сказаў Аліеў.