Усе навіны

Уэб пра матч «Арсенал» — «Ман Сіці»: «Ковачычу вельмі пашанцавала, што ён застаўся на полі»

11 кастрычніка, 12:22
1

Кіраўнік судзейскага корпуса АПЛ Говард Уэб пракаментаваў спрэчныя эпізоды з удзелам Матэа Ковачыча ў матчы «Арсенал» – «Манчэстэр Сіці» (1:0).

«Вядома, мы хочам быць настолькі паслядоўнымі, наколькі гэта магчыма. Але, вядома, усе сітуацыі крыху адрозніваюцца.

Гэта відавочна быў непрыемны падкат пад Эдэгора, і я ўпэўнены, што калі б Олівер даў чырвоную картку ў той дзень, то гэта была б вельмі лёгкая праверка для VAR.

Тут ёсць некалькі адрозненняў ад сітуацыі з чырвонай Гюста. Ковачыч ідзе ў падкат правай нагой, хоць пэўную вагу пераносіць на левую. У момант завяршэння падкату яго правая пятка ўдараецца аб газон, пасля чаго крыху збоку адбываецца кантракт з прамой нагой, а не збоку, як у выпадку з Гюста.

Некалькі невялікіх адрозненняў, якія прывялі да таго, што VAR вырашыў, што рашэнне аб жоўтай картцы не было відавочна няправільным.

Што да сітуацыі з Райсам, то я лічу, што Ковачычу пашанцавала, што ён не атрымаў другую жоўтую. Другая жоўтая – гэта не тое, у што VAR можа ўмешвацца. Але яму вельмі павезла, што ён застаўся на полі.

Вядома, арбітр не хоча негатыўна ўплываць на гульню, празмерна рэагуючы на нешта, але з іншага боку, калі вы рэагуеце недастаткова – гэта таксама негатыўна ўплываеце.

Таму калі Майкл адрэфлексуе, ён зразумее, што за другі фол таксама павінна была быць жоўтая картка, і тады Ковачыч быў бы выдалены», – сказаў Уэб.