Усе навіны

Капскі і Альшэўскі сустрэнуцца з заўзятарамі БАТЭ

11 кастрычніка, 17:12
4

БАТЭ арганізаваў сустрэчу заўзятараў з кіраўніком клуба Андрэем Капскім і галоўным трэнерам каманды Кірылам Альшэўскім.

Яна запланавана на пятніцу, 13 кастрычніка. Пачнецца а 19:00. Месцам правядзення стане прэс-цэнтр «Барысаў-Арэны».

Пасля 21 матча каманда займае сёмае месца і адстае ад трэцяга месца на шэсць ачкоў.